Пераказ ластаучына талака

0 интересует 0 не интересует
1.7k просмотров

Пераказ ластаучына талака


спросил от (15 баллов) в категории Беларуская мова
1 Ответ
0 интересует 0 не интересует
ответил от Одаренный (3.7k баллов)
 
Лучший ответ

Тое было недзе больш за месяц назад: пад адлiвам дома ластаўкi вырашылi зрабiць гняздо. Мабыць, маладая пара з першага сёлетняга вывадку. Чаму маладая пара? Бо нявопытныя: некалькi разоў спрабавалi тыя ластавачкi пачаць гняздо на чыстай, прычым пабеленай сцяне. Ну нiяк не атрымлiвалася: адклейвалiся першыя камячкi гразi, адвальвалiся.

Але неяк ранкам прыляцела некалькi ластавак. Падняўся рух, шчэбет. Колькi iх, нельга было палiчыць, бо яны снавалi сюды-туды, як чоўнiкi. Адны неслi ў дзюбках камячкi глею i прымацоўвалi iх, другiя падоўгу затрымлiвалiся, папраўлялi. Якую мiсiю хто выконваў, цяжка было зразумець. Але гняздо ладзiлася, фармiравалася. І толькi калi было збудавана паўгнязда, паляцелi. Стала цiха, спакойна. Яшчэ днi два-тры тут снавала пара гаспадароў, а ў хуткiм часе паказвалiся зусiм рэдка.

Зараз у гняздзе пiшчаць птушаняты, а бацькi клапатлiва носяць корм.

...